1 сакавіка – Сусветны дзень грамадзянскай абароны

МНС інфармуе
24.02.2026
 У перыяд з 23 па 27 лютага 2026 года ў Браславскім раёне пройдуць комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Мэта мерапрыемства – фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва (персаналу арганізацый) аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару.

Абавязкова на базе ўсіх навучальных устаноў пройдуць тэматычныя ўрокі, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. Падчас урокаў работнікі МНС раскажуць дзецям пра правільныя дзеянні па сігналу «Увага ўсім!», аб існуючых небяспеках на тэрыторыі раёна, спосабах абароны насельніцтва (аб эвакуацыі (часовым высяленні), абарончых збудаваннях грамадзянскай абароны, а таксама навучаць навыкам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.

На базе прадпрыемстваў і арганізацый пройдуць выступленні ў працоўных калектывах з інфармацыяй аб мэтах і задачах грамадзянскай абароны, а таксама аб існуючых у Рэспубліцы Беларусь (раёне, вобласці) аб'ектах павышанай небяспекі, аб парадку дзеянняў пры атрыманні сігналу «Увага ўсім!». У ходзе трэніровак будуць адработаны дзеянні (пры наяўнасці) па апавяшчэнні насельніцтва (персаналу арганізацый), у тым ліку з запуском электрасірэннага абсталявання, агляду гатоўнасці грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны, а таксама навучанню насельніцтва (персаналу арганізацый) паводзінам у надзвычайных сітуацыях, дзеянням па сігналах апавяшчэння грамадзянскай абароны, а таксама навыкам аказання першай дапамогі.

Глядзець усе