19 лютага ў 10:29 ратавальнікам Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў аграгарадку Опса Браслаўскага раёна.
МНС інфармуе
20.02.2023
Па прыбыцці на месца выкліку дах жылога дома ўжо быў цалкам ахоплены агнём, асобныя яго часткі абрушыліся. У доме пражываў бацька гаспадыні жылля, пенсіянер 1956 года нараджэння, уласніца пражывала ў горадзе Браславе, не пацярпела.
У ходзе тушэння пажару работнікамі МНС пад пластом абрушаных канструкцый быў знойдзены труп пенсіянера.
У выніку ў доме пажару знішчаны дах, столевое перакрыццё і маёмасць, пашкоджаны сцены. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага.
МНС нагадвае: неасцярожна кінутая цыгарэта можа стаць прычынай пажару! Берэгіце сябе!
Глядзець усе