6 июня стартует республиканская акция "Каникулы без дыма и огня"

6 чэрвеня стартуе рэспубліканская акцыя "Канікулы без дыму і агню"

МНС інфармуе
06.06.2023

У Браслаўскім раёне з 6 чэрвеня стартуе штогадовая рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню», якая будзе праходзіць у школьных і летніх аздараўленчых лагерах, а таксама ў установах дашкольнай адукацыі.

Летнія канікулы – гэта шчаслівы і самы чаканы час для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх ўзрастае. Нярэдка дзеці застаюцца без нагляду дарослых, таму для арганізацыі вольнага часу дзяцей на Браслаўшчыне пачынаюць працаваць школьныя і летнія лагеры, у якіх нярэдкімі гасцямі стануць работнікі МНС.

Галоўная мэта ратавальнікаў - папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з-за дзіцячай шаласці з агнём, а таксама гібель дзяцей на вадаёмах. Прайдуць прафілактычныя размовы работнікаў МНС і ОСВОДА з дзецьмі, дэманстрацыя тэматычных і навучальных відэафільмаў, мультфільмаў, правядзенне віктарынаў па бяспецы жыццядзейнасці, конкурсныя праграмы, прэзентацыя часопіса «Юны ратавальнік».

А памятаючы пра тое, што за бяспеку дзяцей заўсёды адказваюць дарослыя, работнікі МНС правядуць трэніроўку для дзяжурнага персаналу, выхавацеляў і ўсяго калектыву.
Да правядзення акцыі далучацца актывісты раённага аддзялення БМООСП, ОСВОД і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

Шаноўныя бацькі! Пазаботьцеся пра сваіх дзяцей – паспрабуйце арганізаваць іх вольны час, асабліва ў канікулярны перыяд. Навучайце іх правілам бяспечнага паводзінаў. У дзяцей павінна быць шчаслівае дзяцінства! І менавіта вы, у першую чаргу, адказныя за гэта.

Глядзець усе