Акцыя «Летні патруль» прайшла на Браслаўшчыне ў летні сезон.
У перыяд з чэрвеня па жнівень на тэрыторыі Браслаўскага раёна праводзілася штогадовая акцыя «Летні патруль». Мэта акцыі – правесці прафілактыку няшчасных выпадкаў на вадзе і пры эксплуатацыі воднага транспарту, сфармаваць у людзей разуменне важнасці і асабістай датычнасці да дзейнасці па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці, павысіць культуру бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп, у першую чаргу, сярод дзяцей і моладзі.
У акцыі прынялі ўдзел работнікі МНС, ГУ «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных судах», РГОО «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на вадзе (ОСВОД)», члены АГ «БРСМ» і маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
За час правядзення акцыі на тэрыторыі раёна суб'ектамі прафілактыкі было праведзена больш за 30 сумесных рэйдаў, у ходзе якіх праводзілася работа па выяўленні выпадкаў купаючых без нагляду дарослых непаўналетніх, папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах, а таксама ўдзельнічалі ў патруліраванні вадаёмаў, дзе забаронена купанне.
Глядзець усе