Акцыя «Маладзёж за бяспеку» стартавала

МНС інфармуе
04.10.2022

З 3 па 14 кастрычніка актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных разам з работнікамі МНС правядуць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дню стварэння свайго руху. Такім чынам ратавальнікі і іх юныя аднадумцы будуць папулярызаваць сваю дзейнасць.


Першы тыдзень акцыі пройдзе пад дэвізам «112 добрых спраў». Юныя ратавальнікі наведаюць дамы тых, хто мае патрэбу ў дапамозе ў загатоўцы дроў, уборцы тэрыторыі або ўраджаю, усталёўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. У катэгорыю такіх людзей патрапяць адзінока пражываючыя пенсіянеры, людзі з інваліднасцю, шматдзетныя сем'і.


Другі тыдзень акцыі будзе прысвечаны святочным мерапрыемствам – 14 кастрычніка адзначаецца дзень утварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Канцэртныя праграмы, тэматычныя вечарыны-сустрэчы, бал юных ратавальнікаў, велапрабегі – месцы, дзе сустрэцца актывісты арганізацыі, каб адзначыць дзень нараджэння БМООСП і расказаць пра свой рух тым, хто яшчэ не паспеў да іх далучыцца.

Глядзець усе