Акцыя «За бяспеку разам»
Статыстыка паказвае, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца незнанне або неасцярожнасць грамадзянаў у адносінах да мер бяспекі, так званый чалавечы фактар – беспечныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.
У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 15 красавіка па 1 мая 2024 года праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».
Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-комунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.
Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану дамоў адзінокіх і пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультацыйнай дапамогі мы прапануем грамадзянам звяртацца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.
Запрашаем прыняць удзел у акцыі ўсіх грамадзян!
Праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя сігналізатары; у выпадку іх адсутнасці ўсталюйце іх у жылых памяшканнях дамоў (кватэрах). У мэтах падрыхтоўкі да новага перыяду ацяпляльнага сезона кантралюйце справнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх дамах і электрычнай праводкі.
Не забывайце пра родных і блізкіх, якія жывуць у вёсках. Наведайце пажылых бацькоў. Праверце, наколькі бяспечна іх жыллё.