Анонс акции «За безопасность вместе!»

Анонс акцыі «За бяспеку разам!»

МНС інфармуе
04.04.2023

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу

яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга перыяду з 10 па 28 красавіка 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе

«За бяспеку разам» (далей – акцыя).


Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне несцярожнасці грамадзян у адносінах да правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Глядзець усе