Анонс акции «За безопасность вместе!»

Анонс акцыі «За бяспеку разам!»

МНС інфармуе
16.10.2023

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да ацяпляльнага сезона з 16 кастрычніка па 1 лістапада 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне несаблюдання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Глядзець усе