Бяспечнае лета
Дзеці – найбольш уразлівая катэгорыя насельніцтва, таму пытанні дзіцячай бяспекі становяцца яшчэ больш актуальнымі ў перыяд самага вясёлага часу года – доўгачаканых летніх канікул! Каб і ў канікулярны час хлопцы не забывалі правілы бяспекі, браслаўскія ратавальнікі часта наведваюць школьныя лагеры.
Так, у рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі правялі захапляльныя мерапрыемствы з дзецьмі з школьных лагераў раёна.
Разам з работнікамі МНС дзеці ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі, у тым ліку ў летні перыяд, і ў гульнявой форме праверылі свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
Ратавальнікі таксама звярнулі ўвагу на правілы бяспекі пры наведванні водоёмаў, прадэманстраваўшы фільм «Энцыклапедыя бяспекі. Паводзіны на вадзе».