Безопасность - почтой

Бяспека - па пошце

МНС інфармуе
19.08.2022

Для пажараў няма канікулаў, і ў летні перыяд яны таксама адбываюцца. Наперадзе восень і зима, і зараз самы час паклапаціцца аб ацяпляльных прыборах. Важна падняць узровень не толькі сваёй бяспекі, але і тых, хто па прычыне ўзросту патрабуе дапамогі.


У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» наведвальнікаў вузла паштовай сувязі г. Браслава чакаў сюрпрыз. Ратавальнікі прапанавалі ўсім жадаючым праявіць увагу да сваіх пажылых блізкіх і знаёмых, накіраваўшы ім загадзя падрыхтаваныя памяткі з парадамі ад МНС у галіне бяспекі. А гэта і дзеянні ў выпадку пажару, і рэкамендацыі па эксплуатацыі ацяпляльнага, газавага і электраабсталявання, усталёўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.


Таксама і самі ратавальнікі накіравалі лісты з прафілактычнымі памяткамі адзінока пражываючым пажылым жыхарам г. Браслава.

Глядзець усе