Браслаў. Бяспечны маршрут
МНС інфармуе
25.04.2022
Аўтамагазін едзе сваім маршрутам. І сёння ён не адзін. Сітуацыя з пажарамі трывожная, выпальванне сухой расліннасці па-ранейшаму мае месца.
У рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!" прадстаўнікі МНС следам за аўтамагазінам наведалі шэраг аддаленых вёсак. Ратавальнікі прывялі прыклады апошніх надзвычайных сітуацый, распавялі аб стане аператыўнай абстаноўкі ў рэгіёне, растлумачылі, як не стаць ахвярай згубных звычак, як засцерагчы сваё жыллё і жыццё ад пажару, якія патрабаванні прад'яўляюцца да ацяпляльнага, газавага і электраабсталявання, як правільна спальваць смецце і што рабіць, калі пачаўся пажар.
На заканчэнне сустрэчы прадстаўнікі МНС заклікалі вяскоўцаў выконваць правілы бяспекі, уважліва ставіцца да ацяпляльнага абсталявання, а таксама ўручылі прафілактычныя памяткі.