Браслаў. Дарослым пра бяспеку дзяцей.
Стартавала рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных», у рамках якой прадстаўнікі МНС правялі навучальныя мерапрыемствы з наведвальнікамі гандлёвага цэнтра «Віталіч» у г. Браславе.
Удзельнікам акцыі, а гэта бацькі і дзеці, бабулі і ўнукі, прапаноўвалі разабрацца ў «Формуле бяспекі», прайсці «Крокі выратавання», адказаць на «сямейныя» пытанні, прайсці праверку ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, а таксама правільна ліквідаваць умоўнае загаранне ежы. Таксама вызначалі патэнцыйна небяспечныя месцы ў жыллі, знаёміліся з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам і першаснымі сродкамі пажаратушэння, успаміналі і вучылі нумары тэлефонаў экстраных службаў. Акрамя таго, знаёміліся з мабільным дадаткам МНС, прымяралі баявое адзенне і на хуткасць разгортвалі цукеркі.
Фармат акцыі быў цікавы як дарослым, так і дзецям, таму ніхто не праходзіў міма, а тыя, хто добра арыентаваўся ў пытаннях бяспекі, атрымалі тэматычныя падарункі ад МНС.