Браслаў. Акцэнт на бяспецы
Мэта сустрэч і размоў адна – папярэджанне надзвычайных сітуацый у жыллі, аператыўнае інфармаванне і рэагаванне на выяўленыя недахопы ўсімі суб'ектамі прафілактыкі і зацікаўленымі службамі. Нягледзячы на наступіўшую вясну, па-ранейшаму актуальныя стан ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, выкананне элементарных правілаў бяспекі дамагадальнікамі.
Павышаная ўвага надаецца навядзенню парадку на прыдамавых тэрыторыях. Ратавальнікі нагадалі, як бяспечна спальваць смецце, чаму небяспечна выжыгваць сухую расліннасць на карню.
У ходзе работы агляднай камісіі выяўленыя недахопы ў галіне бяспекі былі незначнымі, і іх ліквідацыя па сілах самім дамагадальнікам. Трэба толькі не ляніцца і сур'ёзна ставіцца да ўласнай бяспекі.
Глядзець усе