Браслаў. Бяспечная прагулянка
МНС інфармуе
13.01.2022
Падыхаць свежым паветрам не толькі карысна, але і павучальна. Дзённая прагулянка на вуліцы для хлопчыкаў і дзяўчынак з трэцяга гарадскога садка стала незвычайнай. Да іх у госці завіталі ратавальнікі.
Зіма – цудоўная пара. Снегу і марозу ў надзвычайнай колькасці, але і небяспекі не менш. У гульнявой форме малышы разбіраліся з правіламі паводзін пры галалёдзе, завірусе і падступнасці зімовых вадаёмаў. Падрабязна разгледзелі дзеянні пры пажары, запомнілі нумары тэлефонаў ратавальнікаў і парадак іх выкліку. А яшчэ папрактыкаваліся эвакуіравацца з задымленага памяшкання і ўцякаць ад агню. Таксама разам разбіраліся, як бяспечна катацца на санках і на тюбінгу, дзе гэта можна рабіць, а дзе катэгарычна нельга.
Глядзець усе