Браслав. Безопасная заготовка кормов

Браслаў. Бяспечная загатоўка кармоў

МНС інфармуе
14.07.2022
Для кагосьці лета – гэта пара адпускаў і доўгачаканага адпачынку, а для аграрыяў – час напружанай працы. Людзі і тэхніка знаходзяцца ў пастаянным руху, кармозагатоўка даўно набрала абароты, і на падыходзе ўборка зернавых.     


Прадстаўнікі МНС працягваюць прафілактычную працу і сёння адправіліся па месцах загатоўкі і складзіравання кармоў. Будзь то рамонтныя майстэрні або месцы складзіравання кармоў, працуючая ў полі тэхніка або ферма – шанаваць і выконваць правілы бяспекі трэба ўсюды. Задачу ўскладняе ўстаяўшаяся гарачая і сухая пагода. Непатушаная цыгарэта, неспраўная або забруджаная тэхніка могуць спрычыніць узгаранне, а адсутнасць або непрыдатнасць першасных сродкаў пажаратушэння не дазволяць аператыўна справіцца з узгараннем. Таму, сустракаючыся з работнікамі сельскай гаспадаркі, ратавальнікі нацэлілі ўсіх на выкананне правілаў бяспекі на рабочым месцы і ў быце, курэнне толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, нагадаўшы нумары тэлефонаў экстраных службаў і парадак першачарговых дзеянняў пры ўзгаранні, асаблівасці прымянення першасных сродкаў пажаратушэння. Таксама акцэнтавалі ўвагу работнікаў на ўкамплектаванасці тэхнікі агнетушыцелямі, падтрымліванні яе ў чысціні, своечасовай ачыстцы ад гаручых нашладанняў. Расказалі пра мабільнае прыкладанне МНС, яго раздзелах, карысці для дарослых і дзяцей. Чырвонай лініяй прайшла тэма бяспекі дзяцей, недапушчальнасці іх пакідання без нагляду, выкананні імі правілаў бяспекі на вадзе і ў лясах.

Глядзець усе