Браслаў. Бяспека ў кожны дом.

МНС інфармуе
27.01.2022

За акном марозна і снежна, зима ўсё ж такі. Назіральная камісія Плюсскага сельскага савета, у склад якой сёння ўвайшлі прадстаўнікі МНС, газавай службы і энерганагляду, на ўсюдзіходнай Ніве дабіралася да аддаленых пажылых жыхароў і шматдзетных сем'яў.

Але задача не проста даехаць, а ўпэўніцца, што з бяспекай у дамах усё ў парадку. І адчасткова так і ёсць. Печы справна дымяць, але толькі ўверх і праз дымавую трубу, ёсць недахопы з перадтопачнымі лістамі і іх памерамі, але гэта можна выпраўіць. Усе дамы ўкамплектаваны аўтаномнымі пажарнымі сігналізатарамі, але ўжо пара мяняць элементы харчавання. Дзе-нідзе яны ўжо вынуты і чакаюць прыходу аўтамагазіна, а дзе-нідзе іх выдае здрадлівае пісцікванне дымавога прыбора. Газавое і электраабсталяванне таксама падверглася пільнай увазе. Некаторым ужо пара рабіць дыягностыку газавай пліты, а каму-то трэба прывесці ў парадак электроправодку.

Адрадна, што людзі сталі адказна ставіцца да ўласнай бяспекі. Усе ўладальнікі дамоў атрымалі рэкамендацыі па выкананні правілаў бяспекі, а таксама тэматычныя памяткі.

Глядзець усе