Браслаў. Бяспека ў сям'і!
Працягваецца рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных», і новымі яе ўдзельнікамі сталі сем'і, у якіх выхоўваюцца не трое і нават не чацвёра дзяцей, а пяць і больш. Менавіта ў такія сем'і завіталі ратавальнікі.
Сем'і сабраліся хто за кухонным сталом, а хто на дыване, дзе помягчэй, каб разам з прадстаўніком МНС грунтоўна ўнікнуць ва ўсе тонкасці бяспекі жыццядзейнасці. Даводзіць і ўспрымаць сухую інфармацыю не прадуктыўна і не цікава, таму рабочымі інструментамі сталі гульні і галаваломкі. З дапамогай «Крокаў выратавання МНС» разбіралі парадак дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях, парадак выкліку экстраных службаў, заучылі «5 крокаў выратавання», вызначылі патэнцыйна небяспечныя месцы ў кватэры, успомнілі нумары тэлефонаў экстраных службаў, а таксама паглядзелі фільм «Не пакідайце дзяцей адных».
Ведаў пра бяспеку шмат не бывае, і важна, каб за хатнімі клопатамі не ўпусціць тыя небяспекі, якія падстерэгаюць малых. Але самае галоўнае - ніколі не пакідаць іх без нагляду!
Глядзець усе