Браслаў. Каб трава не гарэла
МНС інфармуе
18.03.2022
Нягледзячы на мінусавыя начныя тэмпературы, на вуліцы сонечна і вятрыста. Такія ўмовы спрыяюць высыханню мінулагодняй расліннасці. З мэтай прафілактыкі вясновых палоў травы прадстаўнікі МНС праводзяць актыўную прафілактычную работу.
На бягучым тыдні ратавальнікі сустрэліся ў аўтамагазіне з жыхарамі аг. Ахремаўцы, а таксама з работнікамі КУСП «Відзоўскі». Асноўная задача – пераканаць сельскіх жыхароў наводзіць парадак на прыдамовых тэрыторыях з выкананнем правілаў бяспекі. Яны растлумачылі, як спальваць смецце, на якой адлегласці ад будынкаў і лесанасаджэнняў бяспечна разводзіць вогнішча, і што рабіць, калі пачаўся пажар – гэта і шмат іншага расказалі слухачам. Таксама ўручылі інфармацыйныя памяткі і прывялі прыклады ранейшых выпадкаў выжыгання сухой расліннасці ў рэгіёне.