Браслав. Чужой беды не бывает

Браслаў. Чужой бяды не бывае.

МНС інфармуе
11.01.2022
Пажар – гэта заўсёды страшна. Тыя, хто яго перажыў, дзеляць сваё жыццё на да і пасля. Вялікае шчасце, калі абышлося без ахвяр, але бывае інакш. Што трэба рабіць, каб пажар не адбыўся або хаця б мінімізаваць яго наступствы?     


Адказы на гэтыя пытанні даюць ратавальнікі падчас сустрэч з насельніцтвам. На бягучым тыдні прадстаўнікі МНС сустрэліся з жыхарамі д. Ельна Межанскага с/с каля аўтамагазіна. Вялікая ўвага ўдзялялася ацяпляльнаму, газаваму і электраабсталяванню, наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных сігналізатараў, веданню нумароў тэлефонаў экстраных службаў, першачарговым дзеянням пры ўзнікненні загарання. Усё ўзаемазвязана і залежыць ад агульнай культуры жыхароў, іх стаўлення да быту і ўласнага жыцця. Таксама ўсе прысутныя атрымалі вычарпальную інфармацыю аб правілах развядзення вогнішчаў, небяспецы зімовых вадаёмаў, падручных сродках пажаратушэння. Таксама былі дадзены рэкамендацыі і ўручаны памяткі па ацяпляльным абсталяванні, навядзенні парадку на прыдамовай тэрыторыі.

Глядзець усе