Браслаў. Ліпень, канікулы, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Некаторыя знаходзяцца на месцы, у стацыянарным лагеры на базе школы, а іншыя падарожнічаюць па наваколлях на веласіпедах. Ратавальнікі пабывалі ў дзяцей з Відзоўскай і Друеўскай школ, а таксама ў гімназістаў.
Погода не спрыяла, і альтэрнатывай актыўнасцям на вуліцы сталі інтэлектуальныя квесты і конкурсы.
«Квіз 112», «Дзе логіка?», «Праўда ці хлусня?», лагічныя загадкі і рэбусы. У ходзе выпрабаванняў дзеці шукалі патэнцыйныя небяспекі ў кватэры, вызначалі парушэнні ацяпляльнага абсталявання, пераконваліся ў карысці і важнасці ўстаноўкі ў жыллі аўтаномных пажарных сігналізатараў, запаміналі правілы паводзін у лясах і на водах, вучыліся дзеянням пры пажары, правілам правільнай эвакуацыі, даведваліся аб асноўных прычынах пажараў і спосабах іх недапушчэння.