Браслаў. Канікулы са спасальнікамі
Ратавальнікі заўсёды рады гасцям, асабліва дзецям. У хлопцаў канікулы, і сёння школьны аздараўленчы лагер першай гарадской школы правёў без малога палдня ў пажарнай частцы.
Лета – асаблівы перыяд. Гэта час трэба правесці з карысцю і бяспечна. Таму хлопцаў сёння чакала не простая экскурсія, а сапраўдная «Школа юных ратавальнікаў». Яны разбіраліся ў нюансах выкліку ратавальнікаў, нумарах тэлефонаў экстраных службаў, дзеяннях пры пажары, парадку выхаду з задымленага памяшкання, гулялі ў пажарныя «Крестики-нолики». Далей школьнікаў чакалі рухавыя актыўнасці. Яны пераправляліся праз умоўнае балота, бегалі, скакалі, адгадвалі загадкі. Самым захапляльным і асвяжальным, што было вельмі дарэчы з-за спёкі, стала стральба па мішэні з пажарнага ствала. Папутна госці знаёміліся з пажарнай тэхнікай і абсталяваннем, вывучалі пажарную аўтацыстэрну з месца вадзіцеля і баявога разліку. А ў завяршэнне сустрэчы хлопцы атрымалі сертыфікат аб праходжанні «Школы юных ратавальнікаў», які ўпрыгожыць дошку іх дасягненняў за час, праведзены ў школьным лагеры.