Браслаў. Курыць – шкодзіць вашаму здароўю.
На сённяшні дзень у Браслаўскім раёне адбылося 6 выпадкаў гібелі людзей на пажарах, і ў 5 выпадках прычынай трагедыі стала непатушаная цыгарэта. Таму, у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пражыгай сваё жыццё», работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць маштабныя мерапрыемствы па недапушчэнні курэння ў жылых памяшканнях.
Спасацелі максімальна стараюцца ахапіць аўдыторыю – работнікі аддзела па НС сталі гасцямі на Грамадскім пункце аховы правапарадку ў Відзоўскім сельскім савеце, выступілі перад працоўным калектывам ААТ «Віцебскхлебпрам» Браслаўскага вытворчасці, правялі мерапрыемствы з жыхарамі аднаго з інтэрнатаў горада, а таксама наведалі гарадскі аўтавакзал.
– Кожны ведае пра пагубнасць гэтай шкоднай звычкі, але калі чалавек курыць – наша задача прывіць яму бяспечную культуру курэння, - з такімі словамі звярталіся работнікі службы выратавання да ўсіх удзельнікаў акцыі.
Перад работнікамі мясцовага хлебазавода выступіў намеснік начальніка Браслаўскага раённага аддзела па НС Віктар Кужэль, у гутарцы з якім усе прысутныя маглі не толькі азнаёміцца з аператыўнай абстаноўкай у раёне і вобласці, але і даведацца шмат новага ў пытаннях бяспекі.
Выступаючы на Грамадскім пункце аховы правапарадку, спасацелі рабілі акцэнт на недапушчэнні курэння ў нетрезвым выглядзе, бо менавіта тыя грамадзяне, якіх заслухоўваюць на падобных сходах, з'яўляюцца найбольш падвержанай да пажараў катэгорыяй грамадзян. Паглядзеўшы фільм «Ахвяры шкоднай звычкі», кожны мог пераканацца, да чаго можа прывесці чалавечая беспечнасць.
Для жыхароў інтэрната, а таксама для наведвальнікаў аўтавакзала спасацелі падрыхтавалі віктарыны і конкурсы, у якіх кожны ўдзельнік акцыі акрамя станоўчых эмоцый атрымаў важныя веды пра тое, як не трапіць у «агнявы» палон.
У канцы кожнага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі наглядную – маляваную прадукцыю МНС, але самае галоўнае, яны яшчэ раз пераканаўся, што маленькая цыгарэта можа стаць прычынай вельмі вялікіх бед!
Глядзець усе