Браслаў. Масштабная прафілактыка і старт акцыі
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе, у Браслаўскім раёне з 17 па 21 чэрвеня праходзіла прафілактычная акцыя.
Работнікі МНС пабывалі ў дамах катэгарызаваных грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Відзоўскага сельскага савета. З жыхарамі правялі размовы з тлумачэннем патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі, агучылі асноўныя прычыны пажараў, нагадаўшы пра правілы эксплуатацыі печаў, цеплагенерацыйных апаратаў, электрапрыбораў, рызыках курэння ў жыллі, правілах бяспечнага развядзення вогнішчаў. Важным напамінам для многіх грамадзян было тое, што неабходна перыядычна правяраць працаздольнасць аўтаномных пажарных сігналізатараў.
Таксама, у рамках акцыі ратавальнікі правялі сельскі сход, для дзяцей з мясцовага школьнага лагера было арганізавана прафілактычнае мерапрыемства па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Школа бяспекі», а для наведвальнікаў крамы «Капеечка» быў створаны «Пост бяспекі».
Глядзець усе