Браслаў. Маніторынг ураджайнай кампаніі
У самым разгары ўборка ўраджаю, і важная задача — захаваць і зберагчы яго. Работнікі Браслаўскага раённага аддзела па ЧС ажыццяўляюць пастаянны кантроль за ходам ураджайнай кампаніі.
Работнікі сектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абследавалі месцы ўборкі зернавых культур у адным з сельгас прадпрыемстваў раёна.
У ходзе рэйдаў ратавальнікі праверылі выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі на камбайнах і іншай зернауборчай тэхніцы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі наяўнасці іскрагасіцеляў і першасных сродкаў пажаратушэння. Нагадалі работнікам, задзейнічаным у ўраджайнай кампаніі, парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажараў. Правялі практычныя адработкі пуска вады з аўтатранспарту, які ажыццяўляе дзяжурства на палях.
Асноўная задача гэтых мерапрыемстваў — прасачыць, каб праца сялян была камфортнай і бяспечнай, а з боку кіраўнікоў сельгас прадпрыемстваў прыняты ўсе меры па выкананні патрабаванняў аховы працы, пажарнай і электрабяспекі.
Глядзець усе