Браслаў. Аб бяспецы

МНС інфармуе
28.01.2022

Работнікаў сельскай гаспадаркі цяжка застаць без працы. І, здавалася б, з прыходам зімы можна перадыхнуць, але тэхналагічныя працэсы не спыняюцца ні ў майстэрнях, ні на фермах, ні на адміністрацыйных аб'ектах.


Нягледзячы на штодзённую загружанасць, работнікі ААТ «Межаны» і вучэбных майстэрняў Відзоўскага ГПТК змаглі ўдзяліць час сустрэчы з прадстаўніком МНС, каб абмеркаваць пытанні бяспекі. На жаль, пажараў адбываецца шмат. З прыходам холадаў павялічыліся і рызыкі. Неспраўнае ацяпляльнае, газавое і электраабсталяванне, не патушаная цыгарэта – вось яны, бомбы запаволенага дзеяння. Ратавальнікі нацэлілі працоўных на выкананне правілаў бяспекі на працоўным месцы і ў быце, курэнне толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, нагадаўшы нумары тэлефонаў экстраных службаў і парадак першачарговых дзеянняў пры загаранні, а таксама парадак прымянення першасных сродкаў пажаратушэння. Таксама акцэнтавалі ўвагу работнікаў на ўкамплектаванасць тэхнікі агнетушыцелямі, падтрымліванне яе ў чысціні і своечасовую ачыстку ад гарючых нашлакаў. Расказалі пра мабільнае прыкладанне МНС, яго раздзелах і карысці для дарослых і дзяцей. Чырвонай лініяй прайшла тэма бяспекі дзяцей, недапушчальнасці іх пакідання без нагляду і выкананні імі правілаў бяспекі на зімовым водоёме. Асобная ўвага была нададзена абсталяванню жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі сігналізатарамі, бо на сённяшні дзень гэта адзіны прыбор, здольны апавясціць пра пачатак пажару і такім чынам выратаваць чалавечыя жыцці. І прыкладаў гэтаму дастаткова.

Глядзець усе