Браслаў. Аб бяспецы для дзяцей
МНС інфармуе
31.01.2022
Дзіцячыя садкі бываюць вялікімі і невялікімі, у іх могуць выхоўвацца шмат дзяцей або зусім крыху: 7, 3, 5. Але ўсіх аб'ядноўвае тое, што ратавальнікі наведваюць кожную дашкольную ўстанову з першымі ўрокамі бяспекі.
На бягучым тыдні прадстаўнікі МНС наведалі малых з Дрысвятскага, Пагосцянскага і Слабодкаўскага дзіцячых садкоў. Дзеці складана застаць без справы. Яны або гуляюць, або чытаюць і лічаць, або спяваюць і займаюцца спортам, або ўжо адпачываюць у сваіх утульных ложках. Гэта таксама вельмі важная справа, бо ў сне яны растуць і сталелеюць. Нягледзячы на такую занятасць, дашкольнікі знайшлі час сустрэцца з ратавальнікамі і прыняць удзел у ўроках бяспекі. Дзеці сыгралі ў гульню «Небяспечныя і бяспечныя гульні», зразумелі, як сябе паводзіць пры загаранні, запомнілі нумары тэлефонаў службы ратавання. За сваю ўвагу і правільныя адказы малыя атрымалі памятныя раскраскі, закладкі з пяццю крокамі ратавання і тэматычныя налепкі.