Браслав. О безопасности на предприятиях

Браслаў. Аб бяспецы на прадпрыемствах

МНС інфармуе
17.03.2022
Інфармаванасць насельніцтва аб стане аператыўнай абстаноўкі, прычынах пажараў і іх наступствах, спосабах абароны і дзеяннях пры розных надзвычайных сітуацыях займае важнае месца ў прафілактычнай працы.


З мэтай мінімізацыі рызыкаў як на працоўным месцы, так і ў быце сёння намеснік начальніка Віцебскага УМНС С.Н. Маркевіч сустрэўся з работнікамі ГПУ НП «Браслаўскія азёры» і ПУ «браслаўгаз». Ён нагадаў аб важнасці выканання як тэхнікі бяспекі, так і пажарнай бяспекі непасрэдна на працоўным месцы і дома. Непатушаная цыгарэта або спічка, неспраўнае абсталяванне, парушэнне тэхналагічнага працэсу могуць спрычыніць пажар, тушыць які будзе праблематычна. Але жыццё не заканчваецца працай. У ўсіх ёсць дом і блізкія. Выкананне правілаў бяспекі павінна быць на першым месцы і там. Гэта пацвярджае і трывожная статыстыка, і трагічныя прыклады пажараў. Удзельнікам сустрэчы ў чарговы раз нагадаў аб важнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных сігналізатараў, дзеяннях пры пажары, нумарах тэлефонаў экстраных службаў, правілах выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння. Сяргей Мікалаевіч падрабязна спыніўся на дзіцячай бяспецы, небяспецы вясновага лёду, а таксама недапушчальнасці палення сухой расліннасці.

Глядзець усе