Браслаў. Аб бяспецы на Саветах ОПОП
У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!» работнікі МНС засяродзілі ўвагу на асобах, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і курзяць у жылых памяшканнях.
Падчас пасяджэнняў Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку прадстаўнікі МНС акцэнтуюць увагу курцоў на тым, што чарговая выкураная цыгарэта можа стаць апошняй і прывесці да трагічных наступстваў. Сумная статыстыка і слайды з попелам ад падобных пажараў у іх раёне служаць прыкладамі гэтага. Удзельнікі акцыі таксама знаёмяцца з дынамікай развіцця пажару з-за не патушанай цыгарэты, першачарговымі дзеяннямі пры загаранні, нумарамі тэлефонаў экстраных службаў, даведваюцца пра карысць аўтаномных пажарных сігналізатараў на прыкладах іх станоўчых спрацоўванняў і вучацца карыстацца агнетушыцелем. Інфармацыйную атаку на свядомасць запаленых курцоў працягваюць фільмы «Цыгарэта – асноўная прычына пажараў» і «Бяспека на лёдзе». Зімовы лёд падступны, і карысна ведаць, як паводзіць сябе ў выпадку правалення і як аказаць дапамогу тонуўшаму.
Усе ўдзельнікі акцыі акрамя ведаў атрымалі тэматычныя памяткі, а таксама пажаданні бяспекі ў іх жыллі.
Глядзець усе