Браслаў. Навучанне на дому!

МНС інфармуе
07.02.2022

Навучанне правілам бяспекі з'яўляецца неад'емнай часткай падтрымання пажарнай бяспекі любога калектыву. Ад аператыўнасці і правільнасці дзеянняў на ранняй стадыі загарання залежыць далейшая чалавечая бяспека. Асабліва гэта актуальна ў месцах, дзе разам пражываюць пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю.


Сёння прадстаўнікі МНС у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» сустрэліся з пастаяльцамі аддзялення кругласутачнага знаходжання д. Боруны тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна. Ратавальнікі расказалі пра апошнія буйныя пажары, давялі інфармацыю пра першачарговыя дзеянні пры выяўленні загарання, правілы эвакуацыі, недапушчальнасць панікі і залішняй самаўпэўненасці. З дапамогай віктарыны «Сакрэт бяспекі» работнікі МНС нагадаўлі пра важнасць аўтаномнага пажарнага сігналізатара, недапушчальнасць перагрузкі электрычных сетак, небяспеку курэння ў жыллі, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ацяпляльнага абсталявання. Таксама на прыкладзе фільма «Дынаміка развіцця пажару» паказалі, наколькі хутка развіваецца невялікае загаранне, калі яго своечасова не патушыць.

Атрыманне ведаў спатрэбіцца не толькі пры пражыванні ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання, бо нехта на летні перыяд вернецца ў свой дом.    

Глядзець усе