Браслав. Отдых у водоёма должен быть безопасным

Браслаў. Адпачынак каля вадаёма павінен быць бяспечным

МНС інфармуе
06.06.2024

Работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сумесна з прадстаўнікамі ОСВОД і міліцыі, правялі рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах.

Суб'ектамі прафілактыкі былі праведзены шэраг рэйдаў як у месцах, прызначаных для купання, так і ў месцах для аматараў «ціхога» адпачынку. Выратавальнікі нагадвалі ўсім адпачываючым правілы паводзін на вадаёме, прыводзячы ў прыклад сумныя лічбы статыстыкі, сем'ям, якія адпачывалі разам з дзецьмі, работнікі ведамства настойліва рэкамендавалі не пакідаць дзяцей каля вады без нагляду. – Калі паглядзець на статыстыку, то трагедыі адбываюцца ў месцах, не прызначаных для купання, таму мы рэкамендуем наведваць толькі афіцыйныя пляжы, бо на іх заўсёды дзяжураць прадстаўнікі ОСВОД, – тлумачыў начальнік раённага аддзела па НС Сяргей Крывко, звяртаючыся да адпачываючых каля вадаёмаў.

У рамках дадзеных мерапрыемстваў выратавальнікі ўручылі адпачываючым буклеты з карыснай інфармацыяй аб адпачынку каля вадаёмаў.

Глядзець усе