Браслаў. Пажаранебяспечны сезон працягваецца
Сёння прадстаўнікі МНС сустрэліся з жыхарамі аг. Мількі. Дамінантны ўзрост карэнных жыхароў – за пяцьдзясят. Усе свядомыя і ўважлівыя. Работнікі МНС давялі інфармацыю аб стане пажарнай бяспекі ў рэгіёне. На прыкладзе прэзентацыі разбіралі асноўныя прычыны пажараў. Падрабязна спыніліся на патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да ацяпляльнага і электраабсталявання. Нагадалі пра важнасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных сігналізатараў. Расказалі пра правілы развядзення вогнішчаў і спальвання смецця, якія адлегласці трэба захоўваць, што мець пры сабе на ўсякі пажарны выпадак, нагадалі першачарговыя дзеянні пры выяўленні загарання, папярэдзілі ад даручэння кантролю за спальваннем смецця дзецям, а таксама выкарыстання для разагрэву лёгкаўзгаральных вадкасцяў. Нагадалі нумары тэлефонаў экстраных службаў, уручылі памяткі.
Глядзець усе