Браслаў. Рэйд па аб'ектах будаўніцтва
МНС інфармуе
24.11.2023
У мэтах недапушчэння пажараў на будаўнічых пляцоўках работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі службамі правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аб'ектах будаўніцтва малака-таварнай фермы «Маяк Браслаўскі», а таксама наведалі пляцоўку па ўзвядзенні 40-кватэрнага жылога дома ў Браславе.
У ходзе мерапрыемства рэйдавая група праверыла наяўнасць і справнасць агнетушыцеляў і іншых сродкаў пажаратушэння ў месцах агнявых работ, упэўніліся, што работнікі, якія ўдзельнічаюць у зварцы і рэзцы металаканструкцый, маюць наряд-допуск і прайшлі адпаведнае навучанне.
Таксама ўдзельнікі рэйда правялі абследаванне ўсіх наяўных будынкаў і збудаванняў для часовага размяшчэння работнікаў арганізацый.
Глядзець усе