Браслаў. З клопатам пра пенсіянераў напярэдадні Новага года!
Для жыхаркі вёскі Янулі, Глабоўскай Сцяпаны Міхайлаўны, візіт нашай каманды стаў сапраўднай нечаканасцю! Бабуля вельмі радасна сустрэла наш прыезд і дружалюбна запрасіла ўсіх у дом. У ходзе размовы супрацоўнікі ведамства пацікавіліся станам здароўя гаспадыні і распыталі, ці патрэбна ёй наша дапамога.
Хлопцы з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных прыступілі да працы! Яны расчысцілі ў двары снег, прынеслі ў дом дровы і прынеслі ваду з калодзежа. Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў.
Так, ад Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі, Сцяпана Міхайлаўна атрымала прыемны падарунак, а супрацоўнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прывезлі галоўны атрыбут набліжаючага свята – навагоднюю ёлачку з упрыгожваннямі, якую гаспадыня дома ўстанавіла разам з хлопцамі!
Глядзець усе