Браслав. Сигнал «Внимание всем!» для сельских жителей

Браслаў. Сігнал «Увага ўсім!» для сельскіх жыхароў

МНС інфармуе
27.03.2023

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з жыхарамі Апсаўскага і Ахремаўскага сельскіх саветаў і абмеркавалі з імі тэму асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Да мерапрыемства падключыліся і іншыя суб'екты прафілактыкі, у асобе супрацоўнікаў раённай пракуратуры, органаў мясцовай улады, а таксама супрацоўнікаў Браслаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Акрамя навучання насельніцтва дзеянням пры спрацоўванні сігналу «Увага ўсім!», усе прысутныя на мерапрыемстве грамадзяне былі азнаёмлены з пажарнай абстаноўкай у раёне і вобласці, пасля чаго ратавальнікі спыніліся на прычынах, з-за якіх можа адбыцца надзвычайная сітуацыя.

Так, выступаючы перад жыхарамі аграгарадка Апса, ратавальнікі ўдзялілі асаблівую ўвагу неасцярожнаму ўжыванню агню пры курэнні, бо менавіта ў гэтым населеным пункце адбыўся пажар з гібеллю, прычына якога якраз і з'яўляецца непатушаная цыгарэта.

Таксама ратавальнікі нагадалі ўсім гасцям мерапрыемства аб небяспецы выхаду на вясновы лёд, давёўшы статыстыку загінулых у вобласці, а таксама папярэдзілі аб недапушчальнасці выжыгання сухой расліннасці.

Глядзець усе