Браслаў. Ратавальнікі пра шкодную звычку сярод студэнтаў
Выступаючы перад падлеткамі, ратавальнікі расказалі пра тое, што можа адбыцца, калі ігнараваць правілы бяспекі пры курэнні, і пра тое, якія наступствы можа выклікаць не патушаная цыгарэта або неасцярожна кінуты недакурак. Уважліва выслухаўшы і зрабіўшы правільныя высновы, навучэнцы каледжа пачалі мяняць цыгарэту на цукерку, а таксама даваць «урачыстую клятву барацьбы з курэннем». Пасля гэтага пачалася інтэрактыўная частка сустрэчы.
Студэнты, падзяліўшыся на дзве каманды, «Сокалы» і «Ястрабы», з вялікім энтузіязмам прынялі ўдзел у гульні «Quiz 101». У ходзе цікавай і захапляльнай барацьбы перамогу ў гульні атрымалі «Ястрабы», за што і атрымалі салодкі прыз з рук ратавальнікаў.
Усе прысутныя на мерапрыемстве таксама атрымалі буклеты пра шкоду курэння і даведаліся для сябе невядомыя раней факты пра гэтую шкодную звычку. Але самае галоўнае, што кожны для сябе зрабіў выснову: а ці варта пражыгваць сваё жыццё?
Глядзець усе