Браслав. Стройка под присмотром

Браслаў. Будоўля пад наглядам

МНС інфармуе
28.11.2024

Аб'екты будаўніцтва знаходзяцца пад пільнай увагай работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Маніторынг такіх аб'ектаў – важнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне надзвычайных сітуацый і ліквідацыю парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі на пачатковай стадыі будаўніцтва.

Так, з мэтай кантролю за забеспячэннем пажарнай бяспекі на гэтых аб'ектах, намеснік начальніка Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Еўгеній Петкевіч правёў рэйдавыя мерапрыемствы на будаўнічых пляцоўках раёна.

Пры правядзенні кантролю асаблівую ўвагу Еўгеній Эдуардовіч надаваў аснашчэнню бытоўак першаснымі сродкамі пажаратушэння і апавяшчэння пры пажары, а таксама справнасці прыбораў ацяплення. Акрамя наглядных мерапрыемстваў з будаўнікамі былі праведзены інструктажы па правілах правядзення агнявых работ, аб арганізацыі штодзённай праверкі па заканчэнні работ для забеспячэння выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі і супрацьпажарнага рэжыму на аб'екце, у тым ліку адключэння электрасетак і электраабсталявання, а таксама аб неабходнасці пастаяннага навучання работнікаў будаўнічых арганізацый патрабаванням пажарнай бяспекі.

Глядзець усе