Браслаў. Суботнія заняткі
Навучацца засталося менш за месяц, а выпускнікі школ ужо стаяць на парозе дарослага жыцця. Сёння адзінаццацікласнікі Відзоўскай школы даказалі, што ў плане бяспекі яны да гэтага гатовы.
Хлопцы дакладна арыентуюцца ў асноўных прычынах пажараў, ведаюць, што курэнне ў жыллі вельмі небяспечна, бо не патушаная цыгарэта немінуча прывядзе да трагедыі. Яны разумеюць важнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жылых памяшканнях і яго карысць, і ў кожнага дома ён ёсць. Хлопцы замацавалі веды нумароў тэлефонаў экстраных службаў, навучыліся карыстацца агнетушыцелем і даведаліся шмат пра мабільнае прыкладанне МНС. Таксама ратавальнікі нагадаў аб правілах развядзення вогнішчаў, спальвання смецця і недапушчальнасці выжыгання сухой расліннасці.
Глядзець усе