Браслаў. Зверху відаць лепш.
Турыст – гэта чалавек, які знойдзе месца для адпачынку ў самым аддаленым і дзікім кутку маляўнічай Браслаўшчыны. Месцы сапраўды прыгожыя, неабсяжныя, багатыя чыстымі азёрамі, бясконцымі лясамі, дагледжанымі палямі. Але авіяцыя МНС знойдзе кожнага! Маршрут узяты аб'ёмны. Акваторыя азёр Дрывяты, Снуды, Струсто, Войсо, Недрова, Неспіш, Бережжа, Буже велізарная, а берагі поўнасцю акутаны пірсамі, кладкамі, прычаламі, абсталяванымі і дзікімі пляжамі. Любое месца, дзе можна падысці да вады, лічыцца прыдатным для купання. І сёння з двух зла, спякоты і вады, выбіраюць апошняе. Искупацца, астудзіцца, пасесці на беражку з вудкай, пракаціцца на катэры або проста паляжаць на пяску – вось тыя актыўнасці, за якімі сёння засталі ратавальнікі адпачывальнікаў. Пільная ўвага надаецца тым месцам, дзе няма матросаў-ратавальнікаў. А такіх большасць. Як правіла, гэта дачы, аб'екты аграэкатурызму, сядзібы са сваімі ставамі і выхадамі да вадаёма. Такія месцы ўзяты на ўлік, каб данесці асновы бяспекі ў пешым парадку. Таксама правялі агляд месцаў торфаразработак і прыватнай жылой забудовы г. Браслава з мэтай выяўлення магчымых загаранняў з-за спякотнага надвор'я.
Не заўважыць пралятаючы верталёт немагчыма, асабліва калі ён звісае побач з табой, калі ты купаешся. Аб бяспецы на вадзе ў летні час сказана і напісана шмат, нават самы дзікі турыст усё ведае. А вось нагадаць, што правілы трэба яшчэ і выконваць, дапаможа верталёт МНС.
Глядзець усе