Браслаў. У госці да ратавальнікаў
Дзеці пачалі сваё знаёмства з пажарнай аварыйна-выратавальнай часткай №1 г. Браслава з цэнтра аператыўнага кіравання. Менавіта сюды паступае інфармацыя пра надзвычайныя сітуацыі, і адсюль кіруецца праца падраздзяленняў. Па якім нумары тэлефанаваць у МНС і што казаць, хлопцы ўжо ведалі, але ўбачыць увесь працэс на ўласныя вочы было ім вельмі цікава. Далей, па сігналу сігнальнай сирэны, госці ўбачылі, наколькі хутка павінен адзецца ў баявую форму пажарны, і нават самі паспрабавалі гэта зрабіць. Знаёмства з пажарнай аўтатэхнікай выклікала бурю эмоцый. Аснашчэнне аўтацыстэрны, вышыня аўталестніцы, шквал вады з лафетнага ствала, праца гідраўлічнага інструмента – усё гэта выклікала здзіўленне і захапленне. Усе змоглі пабываць у пажарнай аўтацыстэрне, уявіць сябе ў ролі вадзіцеля або члена баявога разліку.
Сустрэча атрымалася цікавай для хлопцаў. Яны таксама даведаліся пра дзеянні пры ўзнікненні пажару, атрымалі памятныя закладкі з «Пяцьцю крокамі выратавання», а эмоцый хапіла не толькі на зваротны шлях. У дзіцячым садзе яны яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі.
Глядзець усе