Браслаў. Дарослым пра бяспеку дзяцей
МНС інфармуе
24.05.2022
Першы этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» заканчваецца, і сёння прадстаўнікі МНС і раённага прадстаўніцтва Госстраха правялі навучальныя мерапрыемствы з наведвальнікамі ТД «Віталіч» і крамы «Еўраопт» у Браславе.
Удзельнікам акцыі, бацькам і дзецям, бабулям і ўнукам, было прапанавана разабрацца ў «Формуле бяспекі», прайсці «Сцежкі выратавання», адказаць на «сімейныя» пытанні, прайсці праверку ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, правільна ліквідаваць умоўныя пажары на кухні. Таксама вызначылі патэнцыйна небяспечныя месцы ў доме, даведаліся шмат пра важнасць аўтаномных пажарных сігналізатараў, вывучылі тэлефоны экстраных службаў. А яшчэ дарослыя зразумелі, што дзяцей ні ў якім разе нельга пакідаць адных.
Фармат акцыі быў цікавы і дарослым, і дзецям, ніхто не прайшоў міма паста, а тыя, хто добра разбіраецца ў пытаннях бяспекі, атрымалі тэматычныя падарункі ад МНС.
Глядзець усе