Браслаў. За пакупкамі і з клопатам пра бяспеку
Пенсіянеры – гэта адна з найважнейшых і найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва з пункту гледжання бяспекі, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. З мэтай забеспячэння бяспекі і зніжэння колькасці «агнявых» здарэнняў з іх удзелам у рэспубліцы з пачаткам ацяпляльнага сезона працягваецца рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Сёння прадстаўнікі МНС наведалі найбольш аддаленыя вёскі і хутары Плюсскага раёна разам з аўтамагазінам. Яны расказалі пра стан пажарнай бяспекі ў раёне, асноўныя прычыны пажарных здарэнняў. Нагадалі асноўныя правілы эксплуатацыі ацяпляльнага, газавага і электраабсталявання. Разабралі алгарытм дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях. Таксама ўспомнілі нумары тэлефонаў экстраных службаў і парадак іх выкліку.
Глядзець усе