Браслаў. Жыхарам раёна аб пажарнай бяспецы
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» супрацоўнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі, праводзяць маштабную прафілактычную работу па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад знешніх фактараў, наведваючы дамагаспадарствы грамадзян у складзе аглядных камісій, а таксама арганізуюць навучальныя мерапрыемствы для работнікаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу насельніцтву.
У полі зроку агляднай камісіі абсалютна ўсё – ад стану ацяпляльных прыбораў і наяўнасці ў доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка да стану дваровай тэрыторыі. Правяраючы дамагаспадарствы грамадзян, ратавальнікі настойліва рэкамендуюць у вясняны перыяд звяртаць увагу на печы і дымоходы, прыводзячы ў прыклад выпадкі ігнаравання гэтых правілаў. Прафілактыка выжыгання сухой расліннасці мае асаблівае значэнне для ратавальнікаў. Супрацоўнікі ведамства настойліва рэкамендуюць грамадзянам утрымлівацца ад выжыгання сухой травы на карню, нагадваючы, што гэтым можна нанесці шкоду не толькі сабе і суседзям, але і навакольнаму асяроддзю.
Што такое аўтаномны пажарны апавяшчальнік, як абараніць свой дом ад пажару і якія небяспекі могуць падсцерагаць дзяцей і як іх пазбегнуць – на гэтыя пытанні адказалі супрацоўнікі раённага аддзела па НС, абследуючы дамагаспадарствы, у якіх пражываюць шматдзетныя сем'і.
– Залатое правіла для ўсіх бацькоў – не пакідаць дзяцей адных! Абмяркоўвайце з імі пытанні бяспекі, удасканальвайцеся ў гэтых пытаннях самі і будзьце прыкладам для сваіх дзяцей, – менавіта такі савет далі ратавальнікі бацькам, звяртаючы ўвагу на праблему няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей.
Таксама супрацоўнікі Браслаўскага раённага аддзела па НС арганізавалі сустрэчы з працоўнымі калектывамі арганізацый раёна, на якіх давялі актуальную інфармацыю ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
Глядзець усе