Друеўскі сельскі выканаўчы камітэт
211960 Віцебская вобласць, Браслаўскі раён,
аграгарадок Друя, вуліца Леніна, дом 72 В
Электронны адрас: druevski@braslav-region.by
Рэжым працы Друеўскага сельскага выканаўчага камітэта:
у буднія дні з 8.00 да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота, нядзеля – выхадны
Кожную сераду з 11.00 да 20.00 з перапынкам на абед з 15.00 да 16.00 праводзіцца прыём грамадзян з заявамі аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (за выключэннем адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца сельвыканкамам у адносінах да сваіх работнікаў).
Графік асабістага прыёму грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў: першая, другая, чацвёртая, пятая серада месяца з 8.00 да 13.00, трэцяя серада месяца з 15.00 да 20.00 (падчас адсутнасці старшыні асабісты прыём ажыццяўляе кіраўнік спраў сельвыканкама).
Старшыня Друеўскага сельскага выканаўчага камітэта Бялюн Ганна Мікалаеўна
рабочы тэлефон – 64121.
Папярэдняе кансультаванне і запіс на асабісты прыём да старшыні сельвыканкама ажыццяўляе кіраўнік спраў сельвыканкама Кароль Аксана Мікалаеўна (аг. Друя, вул. Леніна, 72В, каб. № 2, тэл. 8 02153 2 61 41, е-mail: druevski @braslav-region.by).
Тэлефон «гарачай лініі» Друеўскага сельскага выканаўчага камітэта:
26141 працуе штодня ў працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00)
«Прамыя тэлефонныя лініі» з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі праводзіць старшыня сельвыканкама, кіраўнік спраў па графіку кожная субота месяца з 9.00 да 12.00, тэлефон 8 (029) 599 94 99.
Кіраўнік спраў Друеўскага сельскага выканаўчага камітэта Кароль Аксана Мікалаеўна
рабочы тэлефон – 26141.
Рэжым працы з 8.00 да 17.00; абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Выконвае функцыі афармлення адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе "адно акно", ажыццяўляе папярэдняе кансультаванне грамадзян па гэтым пытанні, вядзе воінскі ўлік.
Паважаныя заяўнікі!
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!
На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. N 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" з 2 студзеня 2023 г. электронныя звароты падаюцца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб асоб (обращения. бел).
З правіламі падачы электронных зваротаў з дапамогай сістэмы можна азнаёміцца здесь.
На тэрыторыі сельсавета ў 74 населеных пунктах жыве 1597 чалавек. Ёсць 2 аграгарадкі. Цэнтрам сельсавета з'яўляецца аграгарадок Друя, які размешчаны на адлегласці 37 км ад Браслава. Сельсавет мяжуе з Латвійскай Рэспублікай, Слабодкаўскім сельсаветам (Браслаўскі раён), Плюсскім сельсаветам (Браслаўскі раён), Павяцкім сельсаветам (Міёрскі раён).
На тэрыторыі сельсавета размешчаны землі ААТ «Друйскі», Друйскага і Барунскага лясніцтваў, ДУА «Друйская сярэдняя школа Браслаўскага раёна», Друеўская бальніца сястрынскага догляду, 2 фельчарска-акушэрскія пункты, пагранічная застава «Друя», чыгуначная станцыя, Друйскі клуб-бібліятэка, Друеўская бібліятэка, 2 аддзяленні сувязі, 1 аддзяленне ААТ ААБ "Беларусбанк".
Славутасці сельсавета: брацкая магіла 1941-1944 г.г. у аг.Друя, ансамбль кляштара бернардынцаў XVII – XVIII ст.ст. у аг.Друя, парк XIX стагоддзя ў аг.Друя, Свята-Троіцкая царква ў в.Кірыліна, Барысаў камень у аг.Друя.