Галоўная / Сацыяльная сфера / Спорт / РСФК "Дрывяціч"

РСФК "Дрывяціч"

Дзяржаўная ўстанова
«Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч»

211969, г. Браслаў, вул. Савецкая, 69
тел. (02153) 6 70 35


Адрас электроннай пошты: drivyatich69@gmail.com
Група ў сацыяльных сетках: https://vk.com/drivyatich
Дырэктар: Жук Віталій Аляксандравіч
Намеснік дырэктара: Курбан Галіна Аляксандраўна 

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
з 8.00 да 13.00 , з 14.00 да 17.00
з 13.00 да 14.00 – обедзенны перапынак
выхадныя дні: субота, нядзеля

Прадметам дзейнасці ўстановы з'яўляецца фізічная падрыхтоўка, умацаванне здароўя насельніцтва, арганізацыя экскурсій, турыстычная дзейнасць, арганізацыя ўязнога і ўнутранага турызму.

Дзяржаўная ўстанова «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч» прадастаўляе наступныя паслугі:
- заняткі ў спартыўных секцыях для дзяцей і дарослых;
- арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў для насельніцтва;
- пракат турыстычнага і спартыўнага інвентара (летняга і зімовага);
- арганізацыя і правядзенне экскурсій;
- падбор аграсядзібаў для адпачынку, рассяленне турыстаў;
- дапамога ў арганізацыі камерцыйных спаборніцтваў, турніраў і спартыўных мерапрыемстваў.

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ў Раённым фізкультурна-спартыўным клубе «Дрывяціч» маецца наступная матэрыяльная база: гарадскі стадыён з хакейнай каробкай, парусная база на беразе возера Дрывяты, спартыўная комплексная пляцоўка, 5 дзіцячых спартыўных пляцовак на дваровых тэрыторыях, два пункты пракату летняга і зімовага спартыўнага інвентара і турыстычнага абсталявання. Інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце і трэнеры па спорце праводзяць заняткі ў спартыўных залах устаноў адукацыі і ўстановы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Браслаўскага раёна».

Асаблівая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры ў працоўных калектывах. Гэта галіновыя спартакіяды, спартакіяды сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна, чэмпіянаты і турніры па асобных відах спорту, спартыўныя святы, выступленне зборных каманд на спаборніцтвах рознага ўзроўню (абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя).
Дзяржаўная ўстанова «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч» арганізуе экскурсійныя аўтобусныя туры па Беларусі: Гродна, Мінск, Брэст, Гомель, Хатынь, Дудуткі, Мір, Навагрудак, Нясвіж, Магілёў і інш.

Кант. тэл. для замовы тураў:
+375 33 329 74 17 - Куцюн Вольга Станіславаўна