ДЮСШ

Установа «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа
Браслаўскага раёна»

211969, Віцебская вобласць, г. Браслаў, вул. Кастрычніка, 6 б
Тэлефон: (02153) 621 85
Дырэктар: Крумплеўскі Валерый Станіслававіч
Намеснік дырэктара: Бабінская Юлія Яўгеньеўна

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
з 13.00 да 14.00 гадзін – абедзенны перапынак
выхадныя дні: субота, нядзеля

Асноўнай мэтай функцыянавання Установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Браслаўскага раёна» з'яўляецца падрыхтоўка спартсменаў высокага класа з мэтай перадачы іх у вышэйшае спартыўнае звяно (вучылішча алімпійскага рэзерву) для фарміравання спартыўнага рэзерву вобласці.

Асноўнай задачай установы з'яўляецца фізічнае развіццё, спартовае ўдасканаленне, умацаванне здароўя і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі.

Установа «Дзіцяча–юнацкая спартыўная школа Браслаўскага раёна» прапануе наступныя паслугі:

- заняткі па лёгкай атлетыцы, паруснаму спорту і боксу для дзяцей і моладзі;

- заняткі ў трэнажорнай і спартыўнай зале.

Рэжым працы спартыўнай і трэнажорнай залы:
панядзелак - пятніца 8.00 - 22.00
субота 8.00 - 18.00

Набор дзяцей на аддзяленне лёгкай атлетыкі з 7 гадоў, на аддзяленне бокса з 9 гадоў, на аддзяленне паруснага спорту з 8 гадоў.

У спартыўнай установе створаны камфортныя ўмовы: абсталяваны 2 распранальні, 2 душавыя, спартыўная зала адпавядае санітарным і тэхнічным нормам, працуе кваліфікаваны персанал.