Галоўная / Рэгіён / Асобы / Ганаровыя грамадзяне Браслаўскага раёна

Ганаровыя грамадзяне Браслаўскага раёна

Ганаровыя грамадзяне Браслаўскага раёна


Клімовіч Альвіна Дзмітрыеўна
З 1963 па 2004 гады працавала выкладчыкам і дырэктарам Браслаўскай музычнай школы.
Альвіна Дзмітрыеўна многія гады з'яўлялася кіраўніком Народнага хору Опсаўскага сельскага клуба, стваральнікам і кіраўніком Народнага хору ветэранаў.
15 гадоў дырыжыравала зводным тысячным раённым хорам. Ўзнагароджана знакам “Выдатнік культурнага шэфства ў вёсцы”, ордэнам “Знак пашаны”, медалём лаўрэата Усесаюзнага агляду самадзейнай творчасці.
У 1986 годзе ўдастоена звання “Заслужаны работнік культуры”.

Бульскі Павел Канстанцінавіч – пенсіянер. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанскай брыгадзе ім. Ракасоўскага. З 1973 года па 1988 гады ўзначальваў Дзяржбанк г.Браслава. Узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны”, медалямі “За адвагу”, “За доблесную працу”.
Лысы Барыс Сцяпанавіч – пенсіянер. З 1955 па 1959 гады на пасадзе першага сакратара Браслаўскага райкама партыі вёў велізарную працу па сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна. За добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад узнагароджаны двума ордэнамі “Працоўнага Чырвонага сцяга”, медалём “За працоўную доблесць”, граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Шэршань Пётр Пятровіч – генеральны дырэктар УП “Віцебскаблгаз». З 1985 па 1990 года з'яўляўся першым сакратаром Браслаўскага райкама КПБ. Гэты перыяд стаў найбольш значным у развіцці Браслаўскага раёна. Пабудаваныя асноўныя прамысловыя і многія сацыяльныя аб'екты: малаказавод, хлебазавод, пракуратура, СШ № 2 г.Браслава, бальніца.

Уцянкоў Фёдар Нікандравіч – былы камандзір 423 палка 166 СД. Званне Ганаровага грамадзяніна Браслаўскага раёна прысвоена рашэннем Браслаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 1982/12/22 г. № 14-3 за праяўленыя пры вызваленні г.Браслава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года асабістую адвагу і мужнасць.

Кожара Зінаіда Яўгенаўна – пенсіянерка. Заслужаны настаўнік БССР. Выхавала не адно пакаленне цяперашніх кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый Браслаўскага раёна.

Кожар Іван Іванавіч – пенсіянер. Заслужаны настаўнік БССР. Узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны 2 ступені”, 7 медалямі, у тым ліку “За баявыя заслугі”.

Карла Генадзь Усцінавіч – пенсіянер. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны 2 ступені”, медалём “За працоўную доблесць”.