Гісторыка-краязнаўчы музей

Гісторыка-краязнаўчы музей
Па ўсіх пытаннях Вы можаце
патэлефанаваць па тэл. 8 (02153) 65191, факс 8 (02153) 65062
прыйсці па адрасе: г. Браслаў, вул. Энгельса,39
напісаць на e-mail: brasmuzeum@vitebsk.by

 

Наведаць музей Вы можаце ў любы дзень з 9.00 да 18.00, акрамя панядзелка.
Гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў старадаўнім будынку ў цэнтры горада. Экспазіцыя музея складаецца з шасці залаў і змяшчае ўнікальныя экспанаты, якія з’яўляюцца рэдкасцю не толькі для Беларусі, але і для ўсіх усходнеславянскіх зямель.
Найбольш цікавымі экспанатамі з’яўляюцца: старажэтнаегіпецкая статуэтка “ушэбці”, багатыя калекцыі якіх можна сустрэць у еўрапейскіх музеях, унікальны комплекс жаночых упрыгажэнняў ХІ ст., выяўленны пры раскопках кургана ў наваколлі возера Укля.
Упрыгожванні сераднявечча дапаўняе знаходка з гарадзішча Маскавічы – фібула, дэкор якой праз некалькі стагоддзяў не згубіў сваёй яскравасці. У музеі экспаніруюцца матэрыялы, якія сведчаць пра раннюю граматнасць мясцовых жыхароў – гэта металічныя пісалы, прасліца ХІ ст. з кірылічнымі знакамі “ДЭПРЯСЛ” і ўнікальныя знаходкі з гарадзішча Маскавічы – косці жывёл з малюнкамі і рунічнымі надпісамі.
Наведаўшы музей, можна пераканацца, што Браслаў з’яўляецца не толькі адным з самых старажытных гарадоў Беларусі, але і месцам з яскравай і глыбокай гісторыяй, сыходзячай сваімі каранямі ў старажытнасць. Экспазіцыя распавядае пра магдэбургскія мясціны Браслаўшчыны, старонках паўстання 1794, 1830 і 1863-1865 г.г., гучныя імёны якога звязаны з Браслаўшчынай. 
Багатую гісторыю мае Браслаўшчына-прыфрантавая, часоў Першай Сусветнай вайны. Асобныя вітрыны прысвечаны гісторыі края 1922-1939 г.г., які знаходзіўся ў складзе Польскай дзяржавы. Па іх можна пазнаёміцца з архітэктурай гарадской забудовы, развіццём турызма і гандлю, польскімі гімназіямі і яўрэйскімі школамі даваеннага перыяду, і ў цэлым, пра жыццё павятовага мястэчка. Асобны зал прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У музеі знаходзіцца калекцыя работ вядомага беларускага мастака Пятра Сергіевіча. У экспазіцыі прадстаўлены яго раннія працы, у асноўным партрэтнага жанру. Ён з’яўляецца аўтарам палоцен “Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў”, “Усяслаў Чарадзей”.
Музей мае багатыя зборы прадметаў этнаграфіі і бытавога прызначэння ХХ ст. Прадстаўлены браслаўскія рушнікі, музычныя інструменты. Цікавым з’яўляецца срэбраны скарб, які знойдзены ў в. Слабодка.
Калі Вас цікавіць больш глыбокая інфармацыя, якая тычыцца таго ці іншага перыяда ці падзеі ў гісторыі Браслаўшчыны, музей прапануе лекцыі па наступным тэмам (кошт 0, 35 кап.).

  1. Унікальныя экспанаты і музейныя прадметы з калекцый аб’яднання музеяў.
  2. З гісторыі развіцця адукацыі і пісьменства на Беларусі.
  3. Гісторыя развіцця адукацыі на Браслаўшчыне.
  4. Гісторыя асобных вуліц і забудоў г. Браслава.
  5. Вялікая Айчынная вайна на Браслаўшчыне.
  6. Народнае мастацтва Браслаўшчыны.
  7. Вядомыя ўраджэнцы Браслаўшчыны.
  8. Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны.
  9. Археалагічныя помнікі Браслаўшчыны і іх даследаванні.
  10. Легенды і паданні роднага краю.
  11. Подвігі маладых браслаўчан пад час Вялiкай Айчыннай вайны.
  12. Узнагароды Вялікай Айчыннай вайны.

Калі Вы хочаце наведаць музей з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, для Вас мы правядзём музейна-педагагічныя заняткі:

  1. Мая прабабка і яе хатка (зямлянкі, “бабін кут”, “чырвоны кут” і экспанаты сялянскага кутка гісторыка-краязнаўчага музея) .
  2. Заглянем у музейныя фонды (дзеці атрымаюць уяўленне аб структуры музея, аб фондах і фондасховішчы на аснове казкі “Пра два капелюшы”).
  3. Гульня “Беларускія традыцыйныя заняткі” (дзеці пазнаёмяцца з абрадамі і традыцыямі, звязанымі з апрацоўкай ільну і выпечкай хлеба, прадметамі, якія выкарыстоўвалі ў вядзенні гаспадаркі.)
  4. Аб чым расказвае лучына (знаёмства з рознымі асвятляльнымі прыборамі з калекцыі музейных фондаў і іх канструкцыяй).
  5. Стол і яго прызначэнне (стол як абярэг у жыцці чалавека, аповед пра самавар і традыцыі звязаныя з піццём гарбаты на Беларусі).
  6. Чароўная батлейка (знаёмства з традыцыйным лялечным тэатрам, прагляд спектакля “Цар Ірад”).
  7. Беларуская цацка (гісторыя цацак, выраб лялькі-абярэга з тканіны пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка).
  8. Ад лапця да красовак (абутак чалавека, ягоная класіфікацыя, гісторыя, беларускі традыцыйны абутак).
  9. Эвалюцыя пісьменства (гісторыя развіцця пісьменства на Браслаўшчыне, унікальныя знаходкі).
  10.  Хто гаворыць у гадзінніку “цік-так” (як вымяралі час у старажытнасці, першыя гадзіннікі, механічныя гадзіннікі, жывыя гадзіннікі).
  11. Музыка ў жыцці чалавека (знаёмства з музычнымі інструментамі з калекцыі фондаў музея).
  12. Гісторыя старажытнай манеты (гісторыя ўзнікнення грошай, старажытныя грошы розных краін).

Усе экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, лекцыі праводзяцца на беларускай і рускай мовах.
Кошт экскурсіі па экспазіцыі і выстваве (група да 20 чалавек): 10, 62 руб.
Уваходны білет дзіцячы/студэнцкі/дарослы: 35 кап./48 кап./68 кап.
Наведванне зменнай выставы: дзіцячы/студэнцкі/дарослы: 35 кап./48 кап./68 кап.
Гісторыка-краязнаўчы музей прапаноўвае таксама выяздныя экскурсіі (на транспарце заказчыка) (кошт 1 гадзіны – 8,98 руб.):
“Старажытнае гарадзішча Замкавая гара” – экскурсія на гарадзішча, з высокіх валоў якога адкрываецца від на азёры, сярод якіх размясціўся горад, храмавую архітэктуру і гарадскую забудову. На экскурсіі Вы зможаце даведацца аб асноўных момантах мясцовай гісторыі, спалучаючы прыемную прагулку з аповедам экскурсавода і аглядам асноўных аб’ектаў. Працягласць 1 гадзіна.
Гара Маяк. “Бы на далоні – ускраек роднае зямлі” – экскурсія на гару Маяк з аглядам  наваколля (наведванне крыніцы “Окменіца”) дае ўяўленне аб геаграфічных асаблівасцях і гістарычных здабытках Браслаўшчыны. Прагулка па тэрыторыі Нацыянальнага парка з аглядам азёр (Ельна, Снуды, Струста) і ўзвышшаў (Святая гара і “Боханок”). Наведванне адной з самых высокіх кропак Браслаўшчыны з аглядам азёр Снуды (9-е месца ў краіне па плошчы) і Струста з астравамі Чайчын і Шова. Наведванне крыніцы “Окменіца”, якая вядома пад назвай “Зімнік”, “Шалькіня”. Прапанова паспрабаваць крынічнай вады, якая вядома сваімі гаючымі якасцямі. Працягласць 2 гадзіны.
“Слабодка – карункі Браслаўшчыны” – экскурсія па наваколлю в. Слабодка, да касцёла Божага Промыслу, наведванне прыроднага аб’екта – эварзійнай упадзіны “Чортава яма” і гарадзішча “Маскавічы”. Працягласць 2 гадзіны.
“Агляд па гораду Браслаў” – экскурсія па вуліцам Браслава. Запамінаецца характар забудовы цэнтральнай часткі Браслава, якая знаходзіцца на захадзе ад Замкавай гары. Адной з галоўных вуліц з’яўляецца Ленінская, на якой размешчаны касцёл і царква, помнікі архітэктуры канца 19 ст. Архітэктурную каштоўнасць уяўляе забудова 1920-х г.г. былой калоніі польскіх служачых архітэктара Юліуша Клоса. З захаду і ўсходу горад акружае сасновы лес. Гэта любімыя месцы адпачынку браслаўчан – турбаза “Браслаўскія азёры” і лесапарк “Леснічоўка”. Працягласць 1 гадзіна.