Музей традыцыйнай культуры
Па ўсім пытанням Вы можаце
патэлефанаваць па тэл. 8(02153) 65318
прыйсці па адрасу: г. Браслав, вул. Гагарына, 7а
напісаць на e-mail: brasmuzeum@vitebsk.by
Наведаць музей Вы можаце ў любы дзень з 9.00 да 18.00, акрамя панядзелка.
Музей даследуе народную культуру Браслаўшчыны, а таксама праводзіць навучанне народным рамёствам, найбольш характэрным для рэгіёна.
Экспазіцыя адкрыта ў 1997 г. Музей размясціўся на беразе возера Дрывяты ў будынку старога млына – помніку архітэктуры пачатку ХХ ст., да якога прымыкаюць дадатковыя забудовы, якія ствараюць комплекс, у якім размяшчаецца гасцініца “Заезны двор”. Інтэр’ер падзелены на тры ўзроўні. Комплекс, прысвечаны пляценню з саломкі, лазы і іншых прыродных матэрыялаў, утрымлівае старажытныя прыстасаванні, выяўленныя пры археалагічных раскопках, а таксама вырабы майстроў пляцення: П. Карэніка, І. Краўчанка, І. Дварэцкага, К. Лук’янца, М. Чэркаса.
Экспазіцыя “Разьба Браслаўшчыны” прадстаўлена вырабамі такіх майстроў, як П. Зяляўскі, К. Лапкоўскі, І. Шпаковіч. У ткацкай майстэрні, побач з ткацкім станком (кроснамі) і прыстасаваннямі, звязанымі з апрацоўкай ільну і шэрсці, можна ўбачыць узоры вырабу ткачых Браслаўшчыны. Асобае месца займае ганчарная майстэрня. У ёй прадстаўлена характэрная для поўначы Беларусі кераміка, у тым ліку знакамітага ганчара Н. Кузьміновай. У музеі маюцца дзве выставачныя залы, у якіх арганізуюцца выставы народных рамёстваў, прац мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Працуюць гурткі для дарослых:
Азнаёміцца з экспазіцыяй Вы можаце ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка.
Прапаноўваем для наведвальнікаў:
Уваходны білет дзіцячы/студэнцкі/дарослы: 35 кап./48 кап./68 кап. – 1 зала.
Экскурсія па пастаяннай экспазіцыі “Гісторыя традыцыйных рамёстваў Браслаўшчыны” (3 залы) – кошт 14,16 руб.
Майстэрня па традыцыйным рамёствам (група да 10 чалавек) – 23,11 руб.
На працягу 1,5 гадзіны наведвальнік сваімі рукамі стварае выраб:
-“Выраб глінянай свістулькі”
-“Выраб плеценага пояса-закладкі”
-“Выраб лялькі-абярэга з тканіны”
-“Выраб саламянага павука”
-“Выраб кветак з паперы”
-“Выраб пояса пры дапамозе дошчачак”
-“Выраб гаршка ў тэхніцы жгутавай керамікі”
-“Выраб Велікоднай або Каляднай паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка”
-“Роспіс яек воскам”.
Майстар-клас па вырабу ганчарнага посуду, ганчарных вырабаў. Кошт 2,69 руб. Майстар паказвае на драўляным ганчарным крузе працэс вырабу керамічнага посуду.
Прыдбаць сувеніры можна ў нашай краме.
Для маладых мы прапаноўваем вясельны абрад-забаву з фальклорнымі элементамі “Вяселле ў млыне”. Кошт 62,62 руб.
Маладым і гасцям мы прапаноўваем юмарыстычныя конкурсы, звязаныя з жыццём беларускага народа. Вы даведаецеся аб асноўнай сімволіцы атрыбутаў вяселля: кажух, накідка, рушнік і каравай. Маладыя на памяць аб нашым музеі атрымаюць сямейны абярэг – ляльку “Неразлучнікі”. У конкурсах разыгрываюцца прызы, зробленыя рукамі браслаўскіх майстроў. Ваша вяселле будзе асаблівым і непаўторным!
У Вас ёсць магчымасць зрабіць фотаздымак у народным касцюме, зробленым рукамі нашых майстроў (кошт 2,90 руб.).
Таксама ў музеі можна паглядзець прадстаўленне традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка” (кошт 7,06 руб.).