ЗАКОН
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 кастрычніка 2008 г. № 433-З
Аб
асновах адміністрацыйных працэдур
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 9 кастрычніка 2008 года
Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага
рашэння
1. Зацікаўленая асоба
і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў
адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
2. Адміністрацыйная
скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганізацыю) або ў
дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з
заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
адносіцца разгляд такіх скарг (далей - орган, які разглядае скаргу).
3. Абскарджанне
адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання
такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак
абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
У выпадку адсутнасці
органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа
можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
Абскарджанне
адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
заканадаўствам аб грамадзянскім судаводстве.
Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі
1. Адміністрацыйная
скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго
года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца.
2. Орган, які
разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў
выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая
камандзіроўка і інш.).
Артыкул 32. Форма і змест адміністрацыйнай скаргі
1. Адміністрацыйная
скарга падаецца ў пісьмовай ці электроннай форме.
2. У адміністрацыйнай
скарзе, якая падаецца ў пісьмовай форме, павінны змяшчацца:
найменне органа, які
разглядае скаргу;
звесткі аб
зацікаўленай асобе і трэцяй асобе (далей, калі не пазначана іншая, - асоба,
якая падала адміністрацыйную скаргу):
прозвішча, уласнае
імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання) -
для грамадзяніна;
найменне і месца
знаходжання - для юрыдычнай асобы;
найменне
ўпаўнаважанага органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне, якое
абскарджваецца;
сутнасць
адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца;
падставы, па якіх
асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу, лічыць адміністрацыйнае рашэнне,
якое абскарджваецца, неправамерным;
патрабаванні асобы,
якая падала адміністрацыйную скаргу;
пералік дакументаў і
(або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай
скаргай;
подпіс грамадзяніна,
або подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым
парадку падпісваць адміністрацыйную скаргу, або подпіс прадстаўніка асобы, якая
падала адміністрацыйную скаргу.
3. Пры падачы
адміністратыўнай скаргі ў электроннай форме праз адзіны партал электронных
паслуг ідэнтыфікацыя і аўтэнтыфікацыя грамадзян і юрыдычных асоб праводзяцца з
выкарыстаннем спосабаў, устаноўленых для падачы заявы зацікаўленай асобы ў
электроннай форме.
У адміністрацыйнай
скарзе, якая падаецца ў электроннай форме, павінны змяшчацца звесткі, указаныя
ў абзацах другім–восьмым пункта 2 гэтага артыкула.
У выпадку падачы
адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме не патрабуецца падпісання электронным
лічбавым подпісам дакументаў і (або) звестак, што дадаюцца да яе, калі іншае не
прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь.
Артыкул 34. Пакіненне адміністрацыйнай скаргі без
разгляду
1. Адміністрацыйная
скарга пакідаецца без разгляду на працягу трох працоўных дзён з дня яе
рэгістрацыі ў выпадку, калі:
разгляд
адміністрацыйнай скаргі не адносіцца да кампетэнцыі дзяржаўнага органа, іншай
арганізацыі;
адміністрацыйная
скарга пададзена неўпаўнаважанай асобай;
адміністрацыйная
скарга пададзена пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну і не змяшчае
хадайніцтва аб аднаўленні прапушчанага тэрміну.
2. Адміністрацыйная
скарга на працягу трох працоўных дзён з дня яе рэгістрацыі можа быць пакінута
без разгляду ў выпадку, калі:
не выкананы
патрабаванні да зместу адміністрацыйнай скаргі;
у органе, які
разглядае скаргу, ужо ёсць рашэнне па гэтай адміністрацыйнай скарзе.
3. У выпадку
пакідання адміністрацыйнай скаргі без разгляду асобе, якая падала
адміністрацыйную скаргу, вяртаюцца дакументы і (або) звесткі, прадстаўленыя
разам з адміністрацыйнай скаргай, за выключэннем выпадкаў падачы
адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме.
4. Пасля ўстаранення
недахопаў, якія з'явіліся прычынай пакідання адміністрацыйнай скаргі без
разгляду, адміністрацыйная скарга можа быць зноў пададзена ў орган, які
разглядае скаргу.
Артыкул 341. Адкліканне адміністрацыйнай скаргі
1. Асоба, якая падала
адміністрацыйную скаргу, мае права адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу ў
любы час да заканчэння яе разгляду.
Адкліканне адміністрацыйнай
скаргі, пададзенай у пісьмовай форме, ажыццяўляецца з дапамогай падачы заявы ў
пісьмовай форме ў орган, які разглядае скаргу.
Адкліканне адміністрацыйнай
скаргі, пададзенай у электроннай форме, ажыццяўляецца з дапамогай падачы заявы
ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг або пісьмовай форме ў
орган, які разглядае скаргу.
2. У выпадку
адклікання адміністрацыйнай скаргі орган, які разглядае скаргу, спыняе яе
разгляд па сутнасці і вяртае асобе, якая падала адміністрацыйную скаргу,
дакументы і (або) звесткі, прадстаўленыя разам з адміністрацыйнай скаргай, за
выключэннем выпадкаў падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме.