Адрас:
211969, Віцебская вобл.,
г. Браслаў, вул. Савецкая, 119
Тэлефон прыёмнай:
8-(021-53)-6-14-46
E-mail: ricbraslav@vitebsk.by
БРАСЛАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
РЭЖЫМ ПРАЦЫ:
панядзелак-пятніца
з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Баданін Аляксандр Іосіфавіч праводзіць асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у 2 і 4 сераду кожнага месяца з 8.00 да 13.00 на 1 паверсе ў кабінеце асабістага прыёму.
Намеснікі старшыні райвыканкама ажыццяўляюць прыём па асобным графіку.
Функцыі і задачы Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта
Раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва: эканомікай, рынкавымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, будаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.
Праца раённага выканаўчага камітэта вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі, дабрачыннымі арганізацыямі.
Райвыканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі раёна і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншымі актамі заканадаўства.